Плошча Перамогі (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча Перамогі — самая вялікая плошча ў Віцебска. Знаходзіцца побач з перакрыжаваннем Маскоўскага праспекта, вуліцы Леніна, праспекта Чарняхоўскага. Плошча — адзін з лепшых архітэктурна-мастацкіх ансамбляў горада.
Хуткія факты Плошча Перамогі Віцебск, Агульная інфармацыя ...
Плошча Перамогі Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плошча Перамогі.
Ансамбль плошчы сфарміраваўся ў 1970-я. Аўтары праекта забудовы архітэктары А. Бельскі, В. Данілаў, З. Конаш, З. Озерава, А. Расейкін, А. Фрыдман, Ю. Шпіт, праекта планіроўкі і добраўпарадкавання - А. Данілава, З. Даўгяла, Р. Княжышча і інжынер-азеляніцель Л. Нячай[1]. Будаўніцтва плошчы праводзілася сіламі трэста № 9 з удзелам рабочых і супрацоўнікаў віцебскіх прадпрыемстваў, навучэнцаў, студэнтаў і школьнікаў.