Плошча 8 Сакавіка (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча 8 Сакавіка (ранейшыя назвы: Нізкі рынак, Стары рынак) — адна з цэнтральных плошчаў у Мінску, Беларусь, утворана ў 1931 годзе. Размешчана на ўзвышаным беразе ракі Свіслач. Уяўляе сабой назабудаваную тэрыторыі р. Свіслаччу, вуліцай Нямігай, праспектам Пераможцаў і Домам фізкультурніка[1].
Плошча 8 Сакавіка | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Населены пункт | Мінск |
Ранейшыя назвы | Нізкі рынак, Стары рынак, Ніжні кірмаш |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У XII–XIII стст. тут знаходзілася галоўная гандлёвая плошча горада, званая Нізкім рынкам. Да гэтай плошчы сыходзіліся ўсе знешнія гандлёвыя шляхі. З захаду праходзіла дарога з Ракава і Койданава, з поўдня пралягаў гасцінец з Лошыцы, на ўсходзе ля моста праз Свіслач сыходзіліся дарогі з Вільні, Полацка, Лагойска, Барысава і Смаленска. У розныя гады плошча звалася Стары рынак. У 1928 годзе гандаль на ёй быў спынены, і месца аддалі пад аўтастанцыю. У 1931 годзе ў гонар Міжнароднага жаночага дня Нізкі рынак пераназвалі ў плошчу 8 Сакавіка. Пасля пачатку будаўніцтва станцыі метро «Няміга» ў 1984 годзе яна была ліквідавана, але назва засталася[1].
Камісія па найменні і пераназванню праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала ў 2011 годзе вярнуць гістарычную назву – Нізкі рынак[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.