![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/Miko%25C5%2582a_Huso%25C5%25ADski._Carmen_de_statura%252C_feritate_ac_venatione_Bisontis.jpg/640px-Miko%25C5%2582a_Huso%25C5%25ADski._Carmen_de_statura%252C_feritate_ac_venatione_Bisontis.jpg&w=640&q=50)
Песня пра зубра
паэма Міколы Гусоўскага на лацінскай мове / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Песня пра зубра» — «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго[1]») — паэма беларускага[2] паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага. Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача[3].
Хуткія факты Песня пра зубра, Жанр ...
Песня пра зубра | |
---|---|
Carmen de statura feritate ac venatione bisontis | |
![]() аркуш 1-га кракаўскага выдання (1523) «Песні пра зубра» | |
Жанр | паэма |
Аўтар | Мікола Гусоўскі |
Мова арыгінала | лацінская |
Дата напісання | 1522 |
Дата першай публікацыі | 1523 |
Закрыць
Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з'яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча[4].