Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (30-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2020-га года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 30-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 17 красавіка — 21 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 14 |
Гарады | 13 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Спадарожнік (Рэчыца) (1-ы раз) |
Другое месца | Гомель |
Трэцяе месца | Крумкачы (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 57 400 (315 за гульню) |
Згуляна матчаў | 182 |
Забіта галоў | 516 (2.84 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Андрэй Салавей (Лакаматыў) (20 мячоў) |
← 2019 2021 → |
Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Спачатку месца ўверсе табліцы заняў гомельскі «Лакаматыў», часам на першы радок узбіраліся дзяржынскі «Арсенал» і «Смаргонь», аднак у сярэдзіне сезона ў лідары выйшаў рэчыцкі «Спадарожнік», які захаваў першы радок да канца турніру, за некалькі тураў да канца забяспечыўшы выхад у Вышэйшую лігу. У барацьбе за іншыя прызавыя месцы ў другой палове чэмпіянату найбольш паспяховымі былі «Гомель» і мінскія «Крумкачы», якія доўгі час вялі змаганне за другі радок. Толькі ў апошнім туры «Гомель» забяспечыў другое месца і вяртанне ў Вышэйшую лігу.