Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2019-га года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 29-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 13 красавіка — 24 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 15 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 15 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Белшына (Бабруйск) (4-ы раз) |
Другое месца | Смалявічы |
Трэцяе месца | Рух (Брэст) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 81 800 (390 за гульню) |
Згуляна матчаў | 210 |
Забіта галоў | 636 (3.03 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Аляксандр Юшын (Белшына) (26 мячоў) |
← 2018 2020 → |
Амаль адразу сярод лідараў у табліцы апынуліся «Смалявічы» і бабруйская «Белшына». Каманды здолелі захаваць сваё становішча і за некалькі тураў да фінішу забяспечылі выхад у Вышэйшую лігу, аднак лёс першага месца канчаткова вырашыўся толькі ў апошнім туры, перамога засталася за «Белшынай». У пачатку турніру сярод лідараў пэўны час ішлі рэчыцкі «Спадарожнік» і «Ліда», але пазней асноўную барацьбу за трэці радок павялі брэсцкі «Рух» і гомельскі «Лакаматыў». У выніку каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але па дадатковых паказчыках трэцім стаў «Рух». У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе «Рух» па пенальці перамог магілёўскі «Дняпро» і таксама атрымаў павышэнне.