Пеон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пео́н, таксама пеа́н (стар.-грэч.: παιών paiṓn, παιάν paián, лац.: paeon, paean)[1] — чатырохскладовая стапа, якая складаецца з аднаго доўгага і трох кароткіх (у метрычным вершаскладанні) або аднаго націскнога і трох ненаціскных (у сілаба-танічным вершаскладанні) складоў. Націск (доўгі склад) у пеоне можа стаяць на першым, другім, трэцім або чацвёртым месцах. У сілаба-тоніцы чыстыя пеоны сустракаюцца вельмі рэдка, звычайна яны ўзнікаюць у радках пірыхіізаваных двухскладовых памераў.