![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/Uniwersytet_Pedagogiczny_-_panoramio.jpg/640px-Uniwersytet_Pedagogiczny_-_panoramio.jpg&w=640&q=50)
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка — установа вышэйшай адукацыі, універсітэт (з 8 верасня 1993). Знаходзіцца ў Мінску, Беларусь. Ажыццяўляе падрыхтоўку выкладчыкаў матэматыкі, хіміі, фізікі, псіхалогіі, геаграфіі і інш.
Хуткія факты Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ імя Максіма Танка), Міжнародная назва ...
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (БДПУ імя Максіма Танка) | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Міжнародная назва | Maxim Tank Belarusian State Pedagogical University |
Дэвіз | Стогадовыя традыцыі - сучасныя тэхналогіі! |
Заснаваны | 1914 |
Тып | ВНУ |
Рэктар | Аляксандр Іванавіч Жук |
Рэктар | Дзмітрый Антонавіч Сцяпура, Васіль Рыгоравіч Рудніцкі, Абрам Навумавіч Мельцэр, Іван Фядотавіч Ермакоў, Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд, Фрол Парфіравіч Шмыгаў, Аляксандр Цімафеевіч Караткевіч, Леанід Ніканоравіч Ціханаў, Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык і Аляксандр Іванавіч Жук |
Студэнты | 15 500 |
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | 220030 Мінск, вул. Савецкая, 18 |
Сайт | bspu.by |
![]() |
Закрыць
ВНУ узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[1] (1972), Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь (1997). Уваходзіць, як сапраўдны член, у Еўразійскую асацыяцыю ўніверсітэтаў[2], з’яўляецца першай мінскай педагагічнай навучальнай установай.