Паўночны Рэйн-Вестфалія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночны Рэйн — Вестфалія (ням.: Nordrhein-Westfalen) — федэральная зямля на захадзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Сталіца — Дзюсельдорф, самым густанаселены горад — Кёльн. У федэральным горадзе Боне фактычна знаходзіцца другая частка ўрада Германіі.[3]
Паўночны Рэйн — Вестфалія | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Nordrhein-Westfalen | |||||
|
|||||
Краіна | Германія | ||||
Статус | федэральная зямля | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 5 акруг | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Дзюсельдорф | ||||
Найбуйнейшы горад | Кёльн | ||||
Дата ўтварэння | 23 жніўня 1946[1] | ||||
Прэм'ер-міністр | Ханэлора Крафт | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая, нідэрландская | ||||
Насельніцтва (2015) |
17 538 251 чал. (22 %, 1-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 517 чал./км² (4-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | немцы | ||||
Канфесійны склад | каталіцтва | ||||
Плошча |
34 111 км² (16 %, 4-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
45 м[2] | ||||
Часавы пояс | +1 (+2 летам) | ||||
Абрэвіятура | DE-NW | ||||
Код ISO 3166-2 | DE-NW | ||||
Тэлефонны код | ад + 49 0200 да + 49 2994 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночны Рэйн — Вестфалія мяжуе на поўначы і паўночным усходзе з Ніжняй Саксоніяй, на поўдні з федэральнай зямлёй Рэйнланд-Пфальц, на паўднёвым усходзе з зямлёй Гесэн і на захадзе з Бельгіяй і Нідэрландамі. У ёй пражывае каля 17 млн жыхароў, што робіць яе самай густанаселенай зямлёй Германіі. Плошча яе складае 34 111 км² (4-е месца). 29 з 80 буйных гарадоў Германіі знаходзяцца на ўрбанізаванай тэрыторыі СР-8. Агламерацыя Рэйн-Рур, з агульнай колькасцю жыхароў у 10 млн, якая знаходзіцца ў цэнтры зямлі—адна з 30 найбуйнейшых агламерацый свету, а таксама цэнтральная частка «Блакітнага банана».
Была створана англійскай акупацыйнай уладай для процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, падтрыманая Савецкім Саюзам) паводле загаду № 46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнні ў самастойныя зямлі» у 1946 годзе з былых прускіх правінцый: Вестфаліі і Паўночнага Рэйна. З 1949 года Паўночны Рэйн — Вестфалія з'яўляецца зямлёф Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
Паўночная частка агламерацыі Рэйн-Рур (так званы Рурскі басейн), мае добры эканамічны рост на аснове індустрыялізацыі і горназдабыўной прамысловасці (у прыватнасці здабычы вугалю). З 1960-х адбываецца заняпад гэтых галін, з-за глабалізацыі сусветнай эканомікі, што ў выніку прывяло Рурскі басейн да вялікіх структурных змен. Сёння Паўночны Рэйн — Вестфалія, з дапамогай розных ключавых галін прамысловасці, з’яўляецца адным з найважнейшых эканамічных цэнтраў Германіі. Доля Паўночнага Рэйна — Вестфаліі у ВУП Германіі — каля 22 %, што робіць яе адной з самых эканамічна і культурна развітых зямель Германіі.