![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Flag_of_Northern_Rhodesia_%25281939%25E2%2580%25931964%2529.svg/langbe-640px-Flag_of_Northern_Rhodesia_%25281939%25E2%2580%25931964%2529.svg.png&w=640&q=50)
Паўночная Радэзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночная Радэзія (англ.: Northern Rhodesia) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Афрыцы з 1924 па 1953 год. Як адзіны пратэктарат узнікла ў 1911 годзе, калі калоніі Паўночна-Заходняя Радэзія і Паўночна-Усходняя Радэзія, якімі кіравала Брытанская Паўднёва-Афрыканская кампанія, былі аб'яднаны ў адну, якой быў нададзены статус пратэктарата кампаніі, нягледзячы на супярэчнасці з раней заключаным дагаворам. У 1924 годзе пратэктарат быў афіцыйна перададзены дзяржаве. У 1953 годзе ўвайшла ў склад Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда, у 1963 выйшла з федэрацыі, атрымаўшы самакіраванне. У 1964 годзе Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць. З 24 кастрычніка 1964 года краіна носіць назву Замбія.
Хуткія факты Паўночная Радэзія, Сталіца ...
Пратэктарат Вялікабрытаніі 1953—1963 у складзе Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда | |||||
Паўночная Радэзія | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Гімн: Гімн Вялікабрытаніі | |||||
![]() |
|||||
|
|||||
Сталіца | Лусака | ||||
Мова(ы) | англійская мова | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Грашовая адзінка | Southern Rhodesian pound[d] | ||||
Форма кіравання | пратэктарат | ||||
![]() |
Закрыць