Паўднёвы мост (Кіеў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвы мост (укр.: Півде́нний міст) — вантавы мост праз Дняпро у Кіеве, самы высокі мост Украіны[1]. Аўтар праекта і галоўны інжынер — Георгій Барысавіч Фукс[2], галоўны архітэктар праекта — Аляксей Яўгенавіч Гаўрылаў[3][4], вядучы інжынер праекта — Міхаіл Міхайлавіч Карнееў.
Паўднёвы мост | |
---|---|
Каардынаты: 50°23′43,30″ пн. ш. 30°35′25,75″ у. д.HGЯO | |
Афіцыйная назва | Південний мостовий перехід (укр.) |
Перасякае | р. Дняпро |
Месца размяшчэння | Кіеў |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | вантавы аднапралётны |
Асноўны пралёт | 270 м |
Агульная даўжыня | 1256 м |
Шырыня моста | 41 м |
Вышыня канструкцыі | 135 м |
Палос руху | 3+3, 2 пуці метро |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 25 снежня 1990 года |
Карысныя спасылкі | |
на Яндэкс. Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня моста — 1256 м, шырыня — 41 м. Па мосце праходзіць Сырэцка-Пячэрская лінія Кіеўскага метро. Мост злучае Сапёрна-Слабодскую вуліцу, Сталічную шашу і Выдубічы (на правым беразе Дняпра) з праспектам Мікалая Бажана на левым беразе і з’яўляецца часткай аўтатрасы Е40, найкарацейшым шляхам злучае цэнтральную частку Кіева з Барыспалем — галоўным кіеўскім аэрапортам.
Будаўніцтва моста было пачата ў 1983 годзе, аўтамабільны рух па мосту адкрыты 25 снежня 1990 года[5], рух цягнікоў метро — 30 снежня 1992 года. Мост лічыўся самым сучасным мостам СССР, на будаўніцтва было выдаткавана 112 мільёнаў рублёў (каля 200 мільёнаў даляраў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.