From Wikipedia, the free encyclopedia
Азербайджанская мова (азерб. Azərbaycan dili) — адна з цюркскіх моў; належыць да агузскай групы. Распаўсюджаная ў асноўным у Азербайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турцыі. Агульная колькасць носьбітаў — каля 45—50 млн чалавек.
Азербайджанская мова | |
---|---|
Саманазва | Azərbaycan dili, زبان آذربایجانی, Азәрбајҹан дили |
Вымаўленне | azærbajdʒan dili |
Краіны | Азербайджан, Іран, Грузія, Расія, Украіна, Германія, ЗША, Ірак, Турцыя, Сірыя, Казахстан, , Вялікабрытанія, Арменія (да 1988 года)[1][2][3] |
Рэгіёны |
У Іране: Заходні Азербайджан, Усходні Азербайджан, Ардэбіль, Зенджан, Казвін, Хамадан, Кум; часткова Меркезі, Гілян, Курдыстан; анклавы ў Мазендэране і Харасане-Рэзаві; у гарадах Тэгеран, Керэдж, Мешхед. У Грузіі: Марнеулі, Балнісі, Дманісі, Гардабані; кампактна ў Сагарэджа, Каспі, Мцхеце, Цалцы, Лагадэхі, Карэлі, Тэтры-Цкара, Горы, Тэлаві; у гарадах Тбілісі, Руставі, Дэдопліс-Цкара. У Расіі: кампактна ў Дагестане (Дэрбенцкі, Табасаранскі, Рутульскі, Кізлярскі раёны); таксама ў шматлікіх гарадах Расіі. У Турцыі: кампактна ў Карсе, Ігдыры, Эрзуруме; таксама ў шматлікіх гарадах Турцыі. У Іраку: дыялекты іракскіх туркменаў |
Афіцыйны статус |
Іран:
|
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў | 45—50 млн[5][6][7][8][9][10]. |
Рэйтынг | 30 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць |
лацінка (у Азербайджане) кірыліца (у Дагестане/Расіі) арабскае пісьмо (у Іране) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | азе 025 |
ISO 639-1 | az |
ISO 639-2 | aze |
ISO 639-3 | aze, azj, azb, qxq, slq |
WALS | aze |
Ethnologue | aze |
ABS ASCL | 4302 |
IETF | az |
Glottolog | azer1255 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казахскі — ад назвы горада Казах на захадзе Азербайджана, карабахскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-кахскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадскі і іншыя).
У фанетыцы для азербайджанскай мовы, у адрозненне ад роднасных цюркскіх моў, характэрнае прыдыхальнае вымаўленне выбуховых глухіх зычных на пачатку і канцы слова, палаталізаванае вымаўленне велярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу.
Сярод асаблівасцяў граматыкі — наяўнасць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзнікненне проціпастаўлення сучаснасці і цяперашне-будучага часу.
Азербайджанская мова паходзіць ад мовы агузскіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стст. Эпас на азербайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст. Літаратура на азербайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрызскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасля далучэння Паўночнага Азербайджану да Расіі) — на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У перыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 газеты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 апісваецца як мова данацыянальнага перыяду (на ёй напісаныя творы класікаў азербайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 — як мова нацыянальнага перыяду; яна склалася ў творах М. Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамедкулізадэ. Пачынаючы з сярэдзіны 19 ст. азербайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школ у Баку, Тыфлісе, Гянджы, Шэкі і іншых гарадах. Да 1929 пісьмовасць азербайджанскай мовы існавала на арабскай, у 1929—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — на аснове кірылічнай графікі.
На паўднёваазербайджанскай размаўляюць у Іранскім Азербайджане (гістарычным Азербайджане) і, у меншай ступені, у суседніх рэгіёнах Ірака, Турцыі і Сірыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.