адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́рыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Парычы.
Парыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Парычы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 12 лістапада 2013 |
Дата скасавання | 24 верасня 1926 |
Старшыня сельсавета | Аляксандр Фёдаравіч Цалко |
Насельніцтва (2021) | 3 772 |
Плошча | 245,55 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2342 |
Паштовыя індэксы | 247413 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Сельсавет знаходзіцца на поўначы Светлагорскага раёна, прыкладна за 30 кіламетраў ад горада Светлагорск.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Парычы. 24 верасня 1926 года сельсавет скасаваны, замест яго ўтвораны Казлоўскі сельсавет, а частка тэрыторыі адыйшла да Парыцкага местачковага савета.
1 снежня 2009 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казлоўскага сельсавета (14 населеных пунктаў: аграгарадок Казлоўка, вёскі Вярхлессе, Высокі Полк, Ельнічкі, Кастрычнік, Кнышэвічы, Ліпнікі, Майсееўка, Пагонцы, Прудок, Пясчаная Рудня, Селішчы, Скалка, Судавіца)[1]. 12 лістапада 2013 года Парыцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 3691 чалавек[3].
У Парыцкі сельсавет уваходзяць 15 населеных пунктаў (насельніцтва паводле перапісу 2009[4]):
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.