![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Location_of_Parthia.svg/langbe-640px-Location_of_Parthia.svg.png&w=640&q=50)
Парфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парфія — у старажытнасці тэрыторыя на паўднёвым усходзе ад Каспійскага мора. З VI ст. да н.э. да заваявання яе Аляксандрам Македонскім Парфія лічылася правінцыяй дзяржавы Ахеменідаў, затым уваходзіла ў склад дзяржавы Селеўкідаў, а з 250 да н.э. па 227 г. на тэрыторыі Парфіі існавала Парфянскае царства. Па меры таго, як прыходзіла да заняпаду дзяржава Селеўкідаў, сама Парфія мацнела і пашыралася. У перыяд свайго найбольшага росквіту Парфянскае царства распасціралася ад Вавілоніі праз Іран да даліны Інда. Парфянскае царства спыніла сваё існаванне каля 227 г., калі ўзнікла дзяржава Сасанідаў[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Location_of_Parthia.svg/220px-Location_of_Parthia.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/ParthianHorseman.jpg/320px-ParthianHorseman.jpg)
Артыкул пра гістарычную вобласць. Пра дзяржаву гл. Парфянскае царства.