From Wikipedia, the free encyclopedia
Парусны спорт — від спорту, у якім спартсмены спаборнічаюць, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі і судны, адмысловыя сані для снегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўвання па цвёрдай паверхні, якія рухаюцца парусамі.
Сваё развіццё парусны спорт, несумнеўна, атрымаў у тых краінах, дзе дадзеным відам спорту было зручна займацца, зыходзячы з геаграфічнага становішча.
Спачатку яхтынг стаў папулярны на тэрыторыі Галандыі, а праз некаторы час і побач з англійскімі берагамі можна было назіраць спартсменаў, якія займаліся парусным спортам. Першыя згадванні ў летапісах пра гонкі на парусных яхтах датуюцца 1662 годам.
Ужо праз стагоддзе з’явіліся першыя яхт-клубы. З цягам часу яхт-клубы распаўсюдзіліся па тэрыторыі ўсёй Еўропы.
Слова «яхта» паходзіць ад галандскага jacht — паруснае, парусна-маторнае ці маторнае судна для воднага спорту і прагулак.
Першы міжнародны саюз паруснага спорту быў заснаваны ў 1907 годзе, з 1996 года ён змяніў сваю назву на Міжнародную федэрацыю паруснага спорту.
Ужо ў 1998 годзе дадзеная арганізацыя аб’ядноўвала каля 115 нацыянальных федэрацый.
У адрозненне ад шматлікіх іншых відаў, у парусным спорце не так моцна выяўляецца залежнасць ад прыродных дадзеных. Залежнасць ад вагі і росту не моцная, і пры гэтым заўсёды можна абраць падыходзячы для сябе (пад рост і вагу) клас яхт.
У крэйсерскіх відах (у тым ліку і адзіночных кругасветных гонках) жанчыны выступаюць нароўні з мужчынамі, і досыць годна.
У Алімпійскую праграму 2016 года ўключаная дысцыпліна «катамаран» са змяшаным (жанчына і мужчына) экіпажам.
Па фарматах парусных гонак адрозніваюць: матчавыя гонкі, гонкі флоту і камандныя гонкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.