Партугальская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партуга́льская мо́ва (парт.: língua portuguesa) — мова раманскай групы індаеўрапейскай сям’і моў.
Партугальская мова | |
---|---|
Саманазва |
Português |
Краіны | Партугалія, Бразілія, Ангола, Мазамбік і іншыя краіны Садружнасці партугаламоўных краін |
Афіцыйны статус | Ангола, Бразілія, Каба-Вердэ, Усходні Тымор, Гвінея-Бісау, Макаа, Мазамбік, Партугалія, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Экватарыяльная Гвінея, ЕС |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Міжнародны інстытут партугальскай мовы, Садружнасць партугаламоўных краін |
Агульная колькасць носьбітаў |
Родная: ≈ 150—178 млн[1][2] Усяго носьбітаў: ≈193 млн[2] |
Рэйтынг | 7 |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | лацініца (Партугальскі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | пор 545 |
ISO 639-1 | pt |
ISO 639-2 | por |
ISO 639-3 | por |
WALS | por |
Ethnologue | por |
Linguasphere | 51-AAA-a |
ABS ASCL | 2302 |
IETF | pt |
Glottolog | port1283 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Афіцыйная мова Партугаліі, Бразіліі, Анголы, Мазамбіка, Каба-Вердэ, Гвінеі-Бісау, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Усходняга Тымора і Макаа. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту. Развілася з сярэдневяковай галісійска-партугальскай мовы. Існуюць два асноўныя варыянты — еўрапейскі (pt-pt) і бразільскі (pt-br), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго на ўзроўні фанетыкі, лексікі, арфаграфіі і, у меншай ступені, граматыкі. У Анголе і Мазамбіку выкарыстоўваецца еўрапейскі варыянт партугальскай мовы з вялікай колькасцю лексічных запазычанняў з афрыканскіх моў. У іншых афрыканскіх краінах партугальская мова, прынамсі ў сферы паўсядзённага выкарыстання, у значнай ступені крэалізаваная.