From Wikipedia, the free encyclopedia
Парламенцкія выбары ў Фінляндыі 1-3 ліпеня 1922 года[1]. Сацыял-дэмакратычная партыя засталася найбуйнейшай у парламенце з 53 месцамі з 200. Часовы ўрад прафесара Айма Каяндэра, які прэзідэнт Каарла Юха Стольберг прызначыў у чэрвені 1922 года пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Юха Венала, працягваў існаванне, пакуль Кюёсці Каліа не сфармаваў урад аграрна-прагрэсіўнай меншасці ў лістападзе 1922 года. Яўка выбаршчыкаў склала 58,5 %[2].
1-3 ліпеня 1922 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 58.48 % | ||
Кандыдат: | Вяйнё Танер | Пека Хейкінен | Анці Туленхейма |
Партыя: | СДП | Аграрны саюз | Нацыянальная кааліцыя |
Месцаў атрымана: | 53 (▼27) | 45 (▲3) | 35 (▲7) |
Галасоў: | 216 861 (25.06 %) |
175 401 (20.27 %) |
157 116 (18.15 %) |
Змена долі галасоў: | ▼12.92 % | ▲0.57 % | ▲2.44 % |
Кандыдат: | Нійла Вяляры | Эрык фон Рэцціг | Оскары Мантэрэ |
Партыя: | Сацыялістычная рабочая партыя | Шведская народная партыя | Нацыянальная прагрэсіўная партыя |
Месцаў атрымана: | 27 (новая) | 25 (▲3) | 15 (▼11) |
Галасоў: | 128 181 (14.81 %) |
107 414 (12.41 %) |
79 676 (9.21 %) |
Змена долі галасоў: | новая | ▲0.28 % | ▼3.60 % |
К 1922 году фінскае грамадства, эканоміка і палітыка пачалі стабілізавацца. Прагрэсіўны ліберальны прэзідэнт Каарла Юха Стольберг памілаваў многіх чырвоных палонных грамадзянскай вайны, найгоршая галеча, выкліканая Першай сусветнай і грамадзянскай войнамі, скончылася, і лідар аграрнай партыі Кюёсці Каліа рыхтаваў закон (Lex Kallio ), які меўся размеркаваць лішкі сельскагаспадарчых угоддзяў заможных землеўладальнікаў былым фермерам-арандатарам і іншым беззямельным сялянам. Сацыял-дэмакраты на чале з Вяйнё Танерам узялі на сябе абавязацельствы па мірным і дэмакратычным дасягненні мэт сацыялістычных рэформаў. Урады пераважна аграрна-прагрэсіўнай меншасці праводзілі ўмераную і прымірэнчую палітыку. Абавязковае школьнае навучанне фінскіх дзяцей было ўведзена ў 1921 годзе. Камуністы адважыліся арганізаваць Сацыялістычную рабочую партыю перад выбарамі, аддаўшы перавагу адкрытай палітычнай дзейнасці над падпольнай. Незадоўга да афіцыйнага пачатку выбарчай кампаніі парламент Фінляндыі адхіліў пяцігадовую абаронную дамову паміж Фінляндыяй, Польшчай, Латвіяй і Эстоніяй. Дэпутаты сумняваліся ў здольнасці Польшчы і краін Балтыі абараніць Фінляндыю ў выпадку вайны[3][4].
Партыя | Галасы | % | Месцы | +/– | |
---|---|---|---|---|---|
Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі | 216 861 | 25.06 | 53 | –27 | |
Аграрны саюз | 175 401 | 20.27 | 45 | +3 | |
Нацыянальная кааліцыя | 157 116 | 18.15 | 35 | +7 | |
Сацыялістычная рабочая партыя | 128 181 | 14.81 | 27 | Новая | |
Шведская народная партыя | 107 414 | 12.41 | 25 | +3 | |
Нацыянальная прагрэсіўная партыя | 79 676 | 9.21 | 15 | -11 | |
Іншыя | 772 | 0.09 | 0 | – | |
Сума | 865 421 | 100.00 | 200 | 0 | |
Сапраўдныя галасы | 865 421 | 99.38 | |||
Несапраўдныя/незапоўненыя галасы | 5 404 | 0.62 | |||
Усе галасы | 870 825 | 100.00 | |||
Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка | 1 489 022 | 58.48 | |||
Крыніца: Nohlen & Stöver |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.