Парламенцкія выбары ў Германіі (1907)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэральныя выбары былі праведзены ў Германскай імперыі 25 студзеня 1907 года[1]. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) набрала найбольшую колькасць галасоў, але атрымала толькі 43 дэпутацкіх мандата з-за меншай колькасці выбаршчыкаў у сельскіх акругах у параўнанні з гарадскімі[2]. Партыя цэнтра захавала сваю большасць у Рэйхстагу, атрымаўшы 105 з 397 месцаў[3]. Яўка выбаршчыкаў склала 84,7%[4].
25 студзеня 1907 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 84,7% ▲ 8,6% | ||
Zentrum |
DkP |
NLP | |
Партыя: | Партыя цэнтра | Нямецкая кансерватыўная партыя | Нацыянал-ліберальная партыя |
Мінулая колькасць месцаў: | 100 | 54 | 51 |
Месцаў атрымана: | 105 | 60 | 54 |
Сумарная колькасць месцаў: | ▲5 | (▲6) | (▲3) |
Галасоў: | 2,179 млн. (19,4%) |
1,060 млн. (9,4%) |
1,630 млн. (14,4%) |
Змена долі галасоў: | ▼0,4% | ▼0,6% | ▲0,6% |
SPD |
FVp |
DRP | |
Партыя: | Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі | Нямецкая вольнадумная народная партыя | Свабодна-кансерватыўная партыя |
Мінулая колькасць месцаў: | 81 | 21 | 21 |
Месцаў атрымана: | 43 | 28 | 24 |
Галасоў: | 3,259 млн. (29,0%) |
736,0 тыс. (6,5%) |
471,9 тыс. (4,2%) |
Змена долі галасоў: | ▼2,7% | ▲0,8% | ▼0,5% |
Вынікі выбараў у Рэйхстаг па акругах |
Выбары былі адзначаны нямецкай каланіяльнай вайной у Германскай паўднёва-заходняй Афрыцы супраць герэра і Нама (у той час у Еўропе іх звалі «готэнтоты»). Кансерватары і нацыянал-лібералы выступалі за працяг жорсткай барацьбы з герэра і Нама, сацыял-дэмакраты і члены Партыі цэнтра, крытыкавалі гэтую барацьбу. 13 снежня 1906 года супраць сумы ваенных крэдытаў (26 мільёнаў марак) прагаласавалі партыя Цэнтра, сацыял-дэмакраты і левая ліберальная большасць. Рэйхсканцлер Бернгард фон Бюлаў праз дзень атрымаў ад імператара рэзалюцыю аб роспуску рэйхстага, пасля якой былі праведзены новыя парламенцкія выбары.