From Wikipedia, the free encyclopedia
Пап’е-машэ (франц. papier-mâché «жаваная папера») — маса, якая лёгка паддаецца фармоўцы і атрымліваецца з сумесі кудзелістых матэрыялаў (паперы, кардону) з клейкімі рэчывамі, крухмалам, гіпсам і г. д. Пап’е-машэ вынайшлі ў пачатку 16 стагоддзя у Францыі і выкарыстоўвалі першапачаткова для вырабу лялек. Вялізная цікавасць публікі да імпартных кітайскіх і японскіх лакаваных дэкаратыўных вырабаў прыкладна ў 70-х гадах 17 стагоддзя была штуршком да развіцця вытворчасці ў Еўропе вырабаў з пап’е-машэ. З пап’е-машэ робяць муляжы, маскі, навучальныя дапаможнікі, цацкі, тэатральную бутафорыю, скрыначкі. У асобных выпадках з пап’е-машэ вырабляюць нават мэблю і свяцільні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.