From Wikipedia, the free encyclopedia
Папуляцыйная генетыка або генетыка папуляцый — раздзел генетыкі, які вывучае заканамернасці генетычнай структуры папуляцый і яе змены ў працэсе эвалюцыі. Вывучае эфекты антрапагеннага ўздзеяння на генетычную структуру папуляцый, распрацоўвае асновы яе захавання і рацыянальнага выкарыстоўвання.
Падзяляецца на тэарэтычную і эксперыментальную.
Станаўленне папуляцыйнай генетыкі звязана з працамі англійскага матэматыка Г. Хардзі і нямецкага ўрача В. Вайнберга (1908), а таксама С. С. Чацверыкова (1926), Р. Фішэра, Дж. Холдэйна, С. Райта (1930) і інш.
На Беларусі асобныя кірункі папуляцыйнай генетыкі заклалі П. Ф. Ракіцкі і М. В. Турбін.
Даследаванні вядуцца ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук (генетыка камбінацыйнай здольнасці сельскагаспадарчых раслін, уплыў адбору на генетычную структуру папуляцый, аналіз генетычнай структуры прыродных папуляцый жывёл, вывучэнне заканамернасцей дынамікі хімічнага і радыяцыйнага мутагенезу ў папуляцыях і інш.), Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (генетычны полімарфізм насельніцтва Беларусі), Інстытуце лесу (генетычная структура хваёвых лясоў Беларусі), Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.