Палеаіндзейцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палеаіндзейцы — умоўнае найменне першых людзей, засяліўшых Амерыканскі кантынент у канцы апошняга ледніковага перыяду (у Еўропе — віслінскае абледзяненне, у Паўночнай Амерыцы — вісконсінскае абледзяненне). Працэс засялення Амерыкі з’яўляецца прадметам спрэчак і даследаванняў. Прэфікс «пале»-(παλαιός) з грэчаскай мовы перакладаецца як старажытны або антычны, адпаведна, саміх палеаіндзейцаў пазначаюць як людзей, якія жылі ў заходнім паўшар’і ў эпоху палеаліту.
Дадзеныя сведчаць, што асноўнай прычынай міграцыі праз Берынгаў праліў была паляванне на буйных жывёл[1]. Так, паміж 47 000 і 14 000 гадамі да нашай эры дробныя і ізаляваныя плямёны паляўнічых-збіральнікаў працягвалі паэтапна перасякаць заліў і трапляць на Аляску. Паміж 18 500 і 15 500 гадамі да нашай эры пачалося раставанне льдоў, і ўздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа ўтварыліся новыя калідоры, якія дазволілі шматлікім жывёлам і людзям міграваць на поўдзень[2]. Людзі перамяшчаліся пешшу або плылі на прымітыўных лодках ўздоўж берагавой лініі. Аднак навукоўцы так і не высветлілі дакладныя даты засялення і маршруты перамяшчэння, што па-ранейшаму застаецца прадметам пастаянных абмеркаванняў[3].
Асноўным доказам знаходжання чалавека ў заходнім паўшар’і служаць каменныя прылады, дзіды і скрабкі, знойдзеныя пры раскопках. З іх дапамогай археолагі і антраполагі імкнуцца даведацца пра культуру і паходжанне старажытных індзейцаў[4]. Было высветлена, што індзейцы з’яўляюцца нашчадкамі плямёнаў, якія засялялі пераважна Паўночную частку сучаснай Расіі, у прыватнасці, Сібір[5]. Аднак даследаванні паказалі, што індзейцы і народы рускай Поўначы не маюць моўнага і генетычнага сваяцтва, прычынай чаго, верагодна, служыць тое, што сучасныя паўночныя народы ўтварыліся ў выніку новай міграцыйнай хвалі, якая выціснула продкаў індзейцаў[6]. У 8000-7000 гадах да нашай эры кліматычныя умовы сталі больш спрыяльнымі, што дазволіла многім палеаіндзейскім плямёнам перайсці да аседлага і сельскагаспарчага ладу жыцця.