Па́вел Па́ўлавіч Лату́шка (нар. 10 лютага 1973, Мінск) — беларускі палітык, дыпламат. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года перайшоў на бок дэмакратычных сіл Беларусі, з кастрычніка 2020 года кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Павел Паўлавіч Латушка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Святлана Ціханоўская (прэзідэнт-элект[заўв 1]) | ||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||||||
Пераемнік | Ігар Фісенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Паўлоўскі | ||||||
Пераемнік | Ігар Фісенка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Матвяйчук | ||||||
Пераемнік | Барыс Святлоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Мікалай Крэчка | ||||||
Пераемнік | Віктар Гайсёнак | ||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1973 (51 год) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламатыя і культурніцкі менеджар[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 гадах быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996—2000 гадах займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 года[1] да 31 кастрычніка 2008 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Некалькі разоў (2006[2]) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацый[3]. Быў наймаладзейшым беларускім паслом[3]. 4 чэрвеня 2009 года прызначаны на пасаду міністра культуры Беларусі[4]. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года прызначаны паслом Беларусі ў Францыі[5], 15 студзеня 2019 года ўказам прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады[6]. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра[7].
17 жніўня 2020 года загадам міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара звольнены з пасады генеральнага дырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі «адчынілі скрыню Пандоры»[8].
Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады, створанай 18 жніўня 2020 года. З’ехаў з Беларусі да пачатку пераследу з боку спецслужб. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[9]. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Паўлу Латушку 18 гадоў пазбаўлення волі[10].
На службе ў МЗС
У кастрычніку 2002 года прэс-сакратар МЗС Павел Латушка агучыў прэтэнзіі да расійскага палітыка Барыса Нямцова за ўмяшанне ўнутраныя справы як матыў яго высылкі з Беларусі[14]: «Намаганні Нямцова ўскладніць развіццё беларуска-расійскіх адносін, затармазіць інтэграцыйныя працэсы, яго катэгарычная нязгода з курсам на пабудову Саюзнай дзяржавы наносяць шкоду не толькі беларуска-расійскім двухбаковым адносінам, але і перспектывам саюзнага будаўніцтва»[15].
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года пасол Павел Латушка справакаваў скандал у Польшчы[16][17], калі прыняў удзел у праграме «24 гадзіны» інфармацыйнага канала TVN24 у рэжыме тэлемоста, дзе яму давялося адказваць на непрыемныя пытанні вядоўцы пра ход выбараў, доступ апазіцыйных кандыдатаў да СМІ, арышты актывістаў. У канцы тэлемоста аператар забыўся выключыць камеру, а пазней сталі публічнымі словы амбасадара: «Скажу так — больш ніколі не буду даваць інтэрв’ю вашай станцыі — гэта кашмар… Вашы журналісты… ну… тое, што рабілі летам, а цяпер зноў пачынаюць з прэзідэнта. … гэта проста … Калі б я не быў амбасадарам, прашу прабачэння і перадайце яму (вядучаму), я б яму ў морду даў». Пасля гэтага пасол Павел Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы і адкліканы ў Беларусь для кансультацый. Некаторыя польскія палітыкі заклікалі абвясціць Латушку персонай нон-грата[18][19][20].
Заўвагі
- Статус Святланы Ціханоўскай пэўна нявызначаны, аднак НАУ вызнае Святлану Ціханоўскую як выбраную прэзідэнтку Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.