Оскар (кінапрэмія, 2016)
From Wikipedia, the free encyclopedia
88-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2015 год адбылася 28 лютага 2016 года ў тэатры «Долбі» (Галівуд, Лос-Анджэлес). Цырымонію ўручэння ўзнагароды трансляваў тэлеканал ABC.
Атрымліваючы ўзнагароду за найлепшую мужчынскую ролю, акцёр Леанарда Дзі Капрыа падзякаваў акадэмію і ўсіх калегаў па цэху, а завяршаючы сваю прамову нагадаў, што «кліматычныя змены рэальны» і «гэта рэальная пагроза, якая пагражае міру і ўсім істотам». Карціна рэжысёра Мікіты Міхалкова «Сонечны ўдар[ru]», якую прапанаваў расійскі оскараўскі камітэт[ru] для намінацыі «Найлепшы замежны фільм», у шорт-ліст нечакана не ўвайшла.[1]