![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e3/3_Resistors.jpg/640px-3_Resistors.jpg&w=640&q=50)
Ом (адзінка вымярэння)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ом (пазначэнне: Ом, Ω) — адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення ў СІ. Ом роўны электрычнаму супраціўленню правадніка, паміж канцамі якога ўзнікае напружанне 1 вольт пры сіле пастаяннага току 1 ампер.
Хуткія факты Ом, Названа ад ...
Ом | |
---|---|
![]() | |
Названа ад | Георг Ом |
Абазначэнне адзінкі | Ом, Ω[1][2], Ω і Ω |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 ом |
Фізічная велічыня | электрычнае супраціўленне[1][2], impedance[d], electric reactance[d] і modulus of impedance[d] |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ом, значэнні.
Хоць у Юнікодзе і прысутнічае значок ома (Ω, Ohm sign, U+2126
), але яго кананічным раскладаннем з’яўляецца загалоўная грэчаская літара амега (Ω, U+03A9
), г. з. гэтыя два знака павінны быць неадметныя з пункту гледжання карыстальніка. Рэкамендуецца для пазначэння ома выкарыстаць амегу.
Пры вылічэннях, асабліва рукапісных, варта зважаць на магчымую блытаніну паміж Омам і 0 м (так, 1 Ом і 10 м (метраў) — цалкам розныя велічыні) і паміж 0 і Ω.
Адзінка названая ў гонар нямецкага навукоўца Георга Сімона Ома.