From Wikipedia, the free encyclopedia
Одры Хепбёрн (англ.: Audrey Hepburn, вымаўляецца /hebən/ або /hebə: n/), народжаная Одры Кэтлін Растан (англ.: Audrey Kathleen Ruston; 4 мая 1929, Брусель — 20 студзеня 1993, Талашна) — брытанская і амерыканская актрыса, фотамадэль і гуманітарны дзеяч. Лаўрэатка «Оскара» за лепшую жаночую ролю ў фільме 1953 года «Рымскія канікулы», а таксама намінавалася на гэтую прэмію чатыры разы ў 1954, 1959, 1961 і 1967 гадах.
Одры Хепбёрн | |
---|---|
англ.: Audrey Hepburn | |
Дата нараджэння | 4 мая 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1993[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Joseph Victor Anthony Hepburn-Ruston[d][6] |
Маці | Ella van Heemstra[d][7] |
Муж | Mel Ferrer[d][7][8] і Andrea Dotti[d][7][8] |
Дзеці | Sean Hepburn Ferrer[d] і Luca Dotti[d] |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральная актрыса, мадэль, кінаактрыса, філантроп, танцоўшчыца, балерына, актрыса, гуманіст |
Узнагароды |
Узнагарода імя Джына Хершалта[d] (29 сакавіка 1993) прайм-тайм прэмія «Эмі»[d] (1993) Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф (1992) New York Film Critics Circle Award for Best Actress[d] (1959) Special Tony Award[d] (1968) прэмія Сесіля Б. Дэ-Міля[d] (1989) прэмія «Тэатральны свет»[d] (1952) зорка на галівудскай «Алеі славы» (8 лютага 1980) Crystal Award[d] (1996) Давід дзі Данатэла (1960) |
IMDb | ID 0000030 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў Ікселе (камуне Брусельскага сталічнага рэгіёну), пад імем Одры Кэтлін Растан, правяла дзяцінства і юнацтва пераважна ў Нідэрландах, жыла ў горадзе Арнем, акупаваным нацысцкай Германіяй падчас 2-й сусветнай вайны. Вучылася ў Арнеме балету, у 1948 годзе пераехала ў Лондан і працавала танцоўшчыцай на сцэне лонданскіх тэатраў.
Зняўшыся ў некалькіх еўрапейскіх фільмах, Одры звярнула на сябе ўвагу Калет, якая абрала яе на галоўную ролю ў брадвейскай пастаноўцы «Жыжы». У 1952 годзе Хепбёрн іграе галоўную жаночую ролю ў амерыканскім фільме «Рымскія канікулы» (1953), за якую атрымлівае прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA. У 1954 годзе атрымлівае прэмію «Тоні» за ігру ў брадвейскай пастаноўцы «Ундзіна» (1954)[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.