Нільс Лідхальм (шведск.: Nils Liedholm; 8 кастрычніка 1922, Вальдэмарсвік — 5 лістапада 2007, Кукара-Манферата) — шведскі футбаліст і трэнер. Паводле апытання газеты Aftonbladet, найлепшы футбаліст Швецыі ўсіх часоў. Быў складовай часткай знакамітага трыа Грэ-Но-Лі (Гунар Грэн — Гунар Нордаль — Нільс Лідхальм), якое саліравала ў «Мілане» ў 1950-х гадах. За зборную Швецыі правёў 21 матч, стаў алімпійскім чэмпіёнам па футболе 1948 года. Па апытанні МФФІІС займае 58-е месца сярод найлепшых футбалістаў Еўропы XX стагоддзя. Па заканчэнні кар’еры футбаліста быў паспяховым трэнерам. З’яўляўся ганаровым жыхаром Вальдэмарсвіка.
Хуткія факты Нільс Лідхальм, Агульная інфармацыя ...
Закрыць