From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікола дэль Абатэ (або Абаці; італ. Abbate; каля 1509 або 1512, Модэна — 1571, Фантэнбло) — італьянскі жывапісец.
Нарадзіўся ў 1512 годзе (па іншай версіі — у 1509) у Мадэне ў сям’і скульптара-дэкаратара. Яго жывапіс у Мадэне склаўся пад уплывам мастакоў ферарскай школы Гарафала і Доса Досі. У 1547 пераехаў у Балонню, дзе выпрабаваў уздзеянне Карэджа і Парміджаніна.
У 1552 г. перабраўся ў Францыю, дзе пражыў да канца жыцця, дзе стаў правадніком ідэй позняга Адраджэння. Працаваў пры каралеўскім двары ў Фантэнбло. Пісаў разам з Прыматычоа пераважна аль-фрэска; найбольш вылучаецца яго карціна «Пакаранне смерцю апосталаў Пятра і Паўла» (Дрэздэнская галерэя), напісаная пад моцным уплывам Карэджыа.
У апошнія гады жыцця працаваў сумесна са сваімі чатырма сынамі. У 1571 годзе Ніколадэль Абаце памёр у Фантэнбло.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.