Нікалас Хіліярд (каля 1547 — 1619) — англійскі мастак, ювелір і ілюстратар манускрыптаў, які праславіўся сваімі партрэтнымі мініяцюрамі з выявамі прыдворных Елізаветы і Якава I.

Хуткія факты Нікалас Хіліярд, Дата нараджэння ...
Нікалас Хіліярд
Thumb
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 1547[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1619(1619-01-07)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Richard Hilliard[d]
Жонка Alice Hilliard[d]
Дзеці Laurence Hilliard[d]
Род дзейнасці мастак, ювелір
Жанр партрэт[3]
Уплыў на Isaac Oliver[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Па большай частцы пісаў маленькія круглыя мініяцюры, але сярод яго прац сустракаюцца і некалькі буйных (каля 15 см), і прынамсі два поўнафарматных паясных партрэта каралевы Лізаветы. На працягу сваёй 45-гадовай мастацкай кар’еры майстру спадарожнічалі пастаянная слава і адначасова фінансавыя непрыемнасці. Яго працы — адна з лепшых ілюстрацый да гісторыі Елізавецінскай Англіі і прыкметна адрозніваюцца ад таго, што адбывалася на кантыненце. Тэхнічна Хіліярд быў вельмі кансерватыўным мастаком (у параўнанні з сітуацыяй з жывапісам у Еўропе), але яго партрэтам ўласцівыя такая віртуознасць выканання, свежасць і чароўнасць, што Хіліярд заслужана з’яўляецца «цэнтральнай мастацкай фігурай Елізавецінскай эпохі, адзіным англійскім мастаком, чые працы адлюстроўваюць, быццам у адзінай кроплі, свет ранніх шэкспіраўскіх п’ес»[4].

Біяграфія

Thumb
Партрэт Эліс Хіліярд, жонкі мастака — прыклад ўплыву французскай манеры на стыль мініяцюрыстам.
Thumb
Партрэт Рычарда Хіліярда, бацькі мастака

Сям’я і юнацтва

Мастак быў сынам Рычарда Хіліярда (1519—1594) з Экстэра, Дэваншыр, ювеліра і глыбока веруючага пратэстанта, які, акрамя таго, быў шэрыфам горада і графства ў 1560 г., і Лоурэнс, дачкі Джона Уола, лонданскага ювеліра. Верагодней за ўсё, у юным узросце Хіліард быў узяты ў дом вядомага эстэрскага пратэстанта Джона Бодлі (бацькі Томаса Бодлі  (англ.), заснавальніка Оксвардскай бадліянскай бібліятэкі). З усшэсця на пасад Марыі Цюдар Джон Бодлі адправіўся ў выгнанне, і 8 мая 1557 года 10-гадовы Хіліярд адзначаны ў ліку дамачадцаў, якія суправаджалі яго ў Жэневе. Менавіта ў Жэневе Хіліярд вывучыў нямецкую мову. Томас Бодлі, які быў старэйшы за яго на 2 гады, працягнуў у сталіцы Швейцарыі сваю класічную адукацыю ў вядучых навукоўцаў. Але не ясна, ці вучыўся Хіліярд разам з ім.

У 13 гадоў Хіліярд напісаў аўтапартрэт, і як сцвярджаюць, у 18-й яму пазіравала ўжо Марыя Сцюарт. Ён сышоў у вучні да ювеліра англійскай каралевы Роберту Брэндану  (руск.), які быў майстрам залатых спраў і скарбнікам горада Лондана. Мяркуюць таксама, што Хіліярд мог вучыцца мастацтву жывапісу ў Лявіны Цеерлінк  (руск.), дачкі Саймана Бенінга  (руск.), апошняга вялікага майстра фламандскай традыцыі ілюмінавання манускрыптаў, які служыў прыдворным мастаком Генрыха VIII пасля смерці Гольбейна. Пасля 7 гадоў вучнёўства Хіліярд быў прызнаны Майстрам Шаноўным Цэхам Злотнікаў у 1569 г. і адкрыў разам з малодшым братам Джонам майстэрню. Іх другі брат таксама быў ювелірам, а самы малодшы — святаром. У 1576 ён ажаніўся з дачкой Брэндана, Эліс, якая нарадзіла яму 7 дзяцей.

Thumb
Партрэт Елізаветы I, т. зв. «Пелікан».

Памёр у 1619 годзе.

Галерэя

Зноскі

  1. Nicholas Hilliard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Nicholas Hilliard // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q32061534'></a>
  3. Ellis Waterhouse  (англ.), «Painting in Britain, 1530—1790», 4th Edn, 1978, p. 38, Penguin Books (now Yale History of Art series)

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.