![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Bialystok_Zamenhofa_27_Redakcja_Niwy.jpg/640px-Bialystok_Zamenhofa_27_Redakcja_Niwy.jpg&w=640&q=50)
Ніва (газета)
тыднёвік беларусаў у Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».
Хуткія факты «Ніва», Арыгінальная назва ...
«Ніва» | |
---|---|
![]() | |
![]() Рэдакцыя газеты ў будынку па вуліцы Заменгофа, 27 у Беластоку | |
Арыгінальная назва |
«Ніва» |
Тып | штотыднёвая газета[d] |
Краіна | |
Заснавана | 1956 |
Мова | беларуская[1] |
ISSN | 0546-1960 |
Вэб-сайт | niva.bialystok.pl |
![]() |
Закрыць
Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Выходзіць старонка для дзяцей «Зорка», перыядычна змяшчаюцца тэматычныя ўкладкі. Газета сталася важным чыннікам яднання беларускага насельніцтва ў Польшчы.