From Wikipedia, the free encyclopedia
Нямецкае матэматычнае таварыства (ням.: Deutsche Mathematiker-Vereinigung, скарочана: DMV) — прафесійнае аб’яднанне матэматыкаў Германіі. Заснавана 18 верасня 1890 года намаганнямі Георга Кантара і іншых матэматыкаў. Кантар стаў першым прэзідэнтам Таварыства. Аб’яўленая мэта арганізацыі: падтрымка навуковых даследаванняў, навучання і прымянення матэматычных навук. Таварыства адыграла галоўную ролю ў арганізацыі Першага Міжнароднага кангрэса матэматыкаў у 1897 годзе.
Нямецкае матэматычнае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | матэматычная арганізацыя[d] |
Кіраўнік | Volker Bach[d] і Joachim Escher[d][2] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 18 верасня 1890[3] |
Абарот |
|
Колькасць членаў | 4 813 |
Член у | |
mathematik.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У гонар заснавальніка Таварыства заснавала медаль Кантара (уручаецца з 1990 года), сумесна з Міжнародным кангрэсам матэматыкаў удзельнічае ў прысуджэнні прэміі Гаўса. Таварыства прадстаўляе інтарэсы Германіі ў Еўрапейскім матэматычным таварыстве (EMS) і Міжнародным матэматычным саюзе (IMU), уваходзіць у Міжнародны савет па навуцы .
Таварыства налічвае 4000 членаў.[5] Штогод праводзяцца канферэнцыі з удзелам вядучых матэматыкаў краіны. Друкаваны орган: «Весткі Нямецкага матэматычнага таварыства» (ням.: Mitteilungen der Deutschen Mathematiker-Vereinigung), выходзіць штоквартальна.
Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Цюбінгене, а офіс — у Берліне. Прэзідэнтам таварыства па стане на 2023 год з’яўляецца Іаахім Эшэр .[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.