![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/New_Haven_montage_2.jpg/640px-New_Haven_montage_2.jpg&w=640&q=50)
Нью-Хэйвен (Канектыкут)
Канектыкут / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нью-Хэйвен (англ.: New Haven) — другі па велічыні горад у штаце Канектыкут (ЗША).
Горад
Нью Хэйвен
New Haven
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ў аднайменнай гавані на беразе праліва Лонг-Айленд. Горад быў заснаваны ў 1638 годзе пурытанскай суполкай, і праз год былі пракладзеныя першыя восем вуліц у форме квадрата 4*4, што стала значнай інавацыяй у амерыканскім гарадскім планаванні. У цэнтры горада — зялёны Прамавугольнік грамадскага парку New Haven Green, прызнаны нацыянальным гістарычным помнікам.
У Нью-Хэйвене змяшчаецца адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў ЗША і ўдзельнік Лігі плюшчу — Ельскі ўніверсітэт. Універсітэт складае сэрца эканомікі горада, як найбуйнейшы падаткаплацельшчык і працадаўца. Важнае эканамічнае значэнне таксама маюць медыцынскія, юрыдычныя, фінансавыя і іншыя прафесійныя паслугі. Дзякуючы вялікай колькасці галерэй, тэатраў, музеяў і музычных канцэртаў, Нью-Хейвен заслужыў імя культурнай сталіцы Канектыкута.