![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/Flag_of_Novi_Sad%252C_Serbia.jpg/640px-Flag_of_Novi_Sad%252C_Serbia.jpg&w=640&q=50)
Нові-Сад
горад у Сербіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нові-Сад (сербск.: Нови Сад [nôʋiː sâːd]; венг.: Újvidék — Уйвідэк; ням.: Neusatz an der Donau — Нойзац-ан-дэр-Донаў) — горад на поўначы Сербіі на беразе Дуная, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнага края Ваяводзіна. Насельніцтва 381,388 тыс. жыхароў (2011). Горад мае шматнацыянальны склад (гл. насельніцтва края Ваяводзіна)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Важны транспартны вузел, другі (пасля Бялграда) па грузазвароце рачны порт у краіне.
Адзін з найважных прамысловых цэнтраў, галоўны эканамічны цэнтр Ваяводзіны. Машынабудаванне (сельскагаспадарчыя машыны, станкі, прылады, медныя прыборы, рачныя судны, самалёты), электратэхнічная, хімічная і фармацэўтычная, харчовая, скурна-абуткавая, тэкстыльная прамысловасць. Штогадовыя сельскагаспадарчыя кірмашы, універсітэт (1960).
Падчас аперацыі НАТА супраць Сербіі ўвесну 1999 года горад дзясяткі разоў падвяргаўся бамбардзіроўкам.