From Wikipedia, the free encyclopedia
Новая дэмакратыя (грэч. Νέα Δημοκρατία) — ліберальна-кансерватыўная[1][2] палітычная партыя ў Грэцыі. У сучаснай грэчаскай палітыцы Новая дэмакратыя з’яўляецца галоўнай правацэнтрысцкай партыяй[3] і адной з дзвюх асноўных партый краіны поруч з Усегрэчаскім сацыялістычным рухам (УСР). Новая дэмакратыя і УСР былі створаны пасля звяржэння ваеннай хунты ў 1974 годзе і кіравалі Грэцыяй па чарзе на працягу наступных чатырох дзесяцігоддзяў. Пасля заняпаду УСР галоўным канкурэнтам Новай дэмакратыі стала Кааліцыя радыкальных левых. У 2019 годзе партыя павярнула сабе большасць, пасля чатырох з паловай гадоў у апазіцыі, а прэм’ер-міністрам стаў прадстаўнік партыі Кірыякас Міцатакіс.
Новая дэмакратыя | |
---|---|
грэч. Νέα Δημοκρατία | |
Лідар | Кірыякас Міцатакіс |
Заснавальнік | Канстанцінас Караманліс |
Дата заснавання | 4 кастрычніка 1974 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | кансерватызм, хрысціянская дэмакратыя і эканамічны лібералізм |
Інтэрнацыянал | |
Сайт | nd.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падтрымка партыі маецца за кошт шырокай выбарчай базы, пачынаючы ад цэнтрыстаў да кансерватараў, а таксама ад нацыяналістаў да постмадэрністаў. З геаграфічнага пункту гледжання падтрымкай партыя карыстаецца ў сельскай мясцовасці Грэцыі, а таксама ў галоўных гарадах — Афінах і Фесалоніках. Партыя была закладзена ў 1974 годзе Канстантынасам Караманлісам, і ў тым жа годзе яна ўтварыла першы кабінет Трэцяй Грэчаскай рэспублікі. Новая дэмакратыя ёсць членам Еўрапейскай народнай партыі, якая ёсць найбуйнейшай еўрапейскай палітычнай партыяй з 1999 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.