Нельсан Піке Соўту Маёр (парт.: Nelson Piquet Souto Maior; нар. 17 жніўня 1952, Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія) — бразільскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету ў класе Формула-1 (1981, 1983, 1987). Бацька гоншчыка Нэльсана Піке-малодшага.

Хуткія факты Нельсан Піке, Агульная інфармацыя ...
Нельсан Піке
Thumb
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя аўтаспорт[d]
Нарадзіўся 17 жніўня 1952(1952-08-17)[1] (72 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 174 см
Вага 67 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Нельсан — малодшае дзіця ў сям’і, у яго ёсць два старэйшых брата і адна сястра.

Бацька гоншчыка — Эстасіа Гансалвес Соўту Маёр, бразільскі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя ў 1961—1964 гадах пры прэзідэнце Жуане Гуларце. Бацька быў супраць захаплення сына аўтагонкамі, жадаючы, каб той стаў тэнісістам. Нельсан пачаў гуляць у тэніс у 11 гадоў, выйграваў некаторыя юнацкія турніры ў Бразіліі, займаўся ў тэнісным цэнтры ў Каліфорніі, дзе вывучыў англійскую. Аднак супраць волі бацькі Нельсан усё ж выбраў кар’еру аўтагоншчыка, і таму ў юнацтве выкарыстаў дзявоцкае прозвішча маці, злёгку яго змяніўшы. Прыйшоў у Формулу-1 праз нацыянальны чэмпіянат па картынгу і чэмпіянат Формула-3000.

У чэмпіянаце свету па аўтагонках у класе Формула-1 удзельнічаў бесперапынна на працягу 14 сезонаў. Тройчы за сем гадоў (1981, 1983 і 1987) станавіўся чэмпіёнам свету, што робіць яго адным з найбольш паспяховых гоншчыкаў сучаснасці. Акрамя трох тытулаў чэмпіёна яшчэ адзін раз быў у чэмпіянаце другім і двойчы трэцім. Характэрна, што ў кожным з сваіх чэмпіёнскіх сезонаў Піке атрымліваў усяго па тры перамогі. Асабліва ўпартай для Піке атрымалася барацьба за першы тытул у 1981 годзе — аргенцінец Карлас Райтэман адстаў усяго на адно ачко, а чэмпіён свету 1980 года аўстраліец Алан Джонс — на 4. У той жа год, калі Піке атрымаў максімальныя за кар’еру 4 перамогі (1986), бразілец застаўся толькі на трэцім месцы ў чэмпіянаце.

Зноскі

  1. Nelson Piquet // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.