![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Zvartnots_img_6965.jpg/640px-Zvartnots_img_6965.jpg&w=640&q=50)
Наіры (народ)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наіры — асірыйская назва групы плямён на тэрыторыі Урарту.
Гэта назва сустракаецца ў XIII—XI стагоддзях да н.э., прытым некаторыя геаграфічныя аб'екты, захоўвалі корань «Наіры» і пасля. Прыкладам возера Ван назвалася «морам краіны Наіры» (tamtu sa mat Nairi) і ў пазнейшых асірыйскіх тэкстах[1].
Некаторыя даследнікі лічаць асірыйскае слова «Наіры» назвай народа хурытаў, што дае ясную версію паходжання народаў Урарту[2]. Гэты пункт погляду падмацоўваецца даследаваннямі пра сувязь мовы Урарту з хурыцкай мовай[3][4].
Нястача крыніц не дазваляе зрабіць канчатковую выснову пра этнічны склад плямён Наіры і пра ступень шырання гэтых плямён на тэрыторыі Урарту.
Часам Наіры атаясамляецца сні хрыяй месапатамскіх і анаталійскіх крыніц (вядома пра хецка-асірыйскую бітву пры Ніхрыі за кантроль над рэшткамі Мітаніі), але з'яўленне адразу дзвюх назваў у адным спісе сведчыць супраць іх тоеснасці[5].