Наша партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Наша Партыя (НП) — палітычная партыя Беларусі, якая знаходзіцца ў працэсе стварэння. Ініцыятарамі стварэння партыі сталі грамадзяне Беларусі, да якіх далучыўся палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года, сустаршыня грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.
Наша Партыя | |
---|---|
![]() | |
Дата заснавання | 2020 |
Штаб-кватэра | Мінск |
Ідэалогія | спалучэнне розных ідэалогій |
Сайт | nashapartiya.by |
Ініціыятары стварэння партыі прынялі рашэнне ўзяць за аснову праграмы партыі перадвыбарчую праграму Андрэя Дзмітрыева[1]
30 чэрвеня на анлайн-з’ездзе быў афіцыйна створаны арганізацыйны камітэт «Нашай партыі»[2]. Яго чальцамі з’яўляюцца прыблізна 300 чалавек[3].
Па дадзеных на 21 жнівеня 2021 года, далучыцца да партыі маюць жаданне больш за 900 чалавек пры неабходнай для рэгістрацыі колькасці ў 1000 чалавек[4]. Устаноўчы з’езд плануецца правесці тады, калі колькасць зарэгістраваных жадаючых далучыцца да партыі складзе мінімум 1500—2000 чалавек[3][5].
27 жніўня 2021 года з аргкамітэта «Нашай партыі» быў выключаны Дзяніс Ціханенка за дзеянні, якія прыносяць шкоду іншым сябрам аргкамітэту, і непавагу да меркавання каллег[6]