![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a2/Belarus-Minsk-National_museum_of_history_and_culture_of_Belarus-Entrance.jpg/640px-Belarus-Minsk-National_museum_of_history_and_culture_of_Belarus-Entrance.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь — музей у Мінску, размешчаны ў гістарычным будынку былога банка па вуліцы Карла Маркса, 12. Адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго фондах захоўваецца самая вялікая музейная калекцыя ў Беларусі — гэта каля 400 тыс. адзінак захоўвання. У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў — Музей гісторыі беларускага кіно, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Дом-музей І з’езда РСДРП, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі Беларусі.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
![]() Будынак музея. Галоўны ўваход | |
Заснаваны | 1908 |
Адкрыты | 1957 |
Месцазнаходжанне | Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Карла Маркса, 12 |
Памеры фонду | 370 000 ± 1 000 |
Дырэктар | Аляксандр Храмой |
histmuseum.by | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/Belarus-Minsk-National_museum_of_history_and_culture_of_Belarus-Roman_Coins_Treasure-2.jpg/640px-Belarus-Minsk-National_museum_of_history_and_culture_of_Belarus-Roman_Coins_Treasure-2.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/Belarus-Minsk-National_museum_of_history_and_culture_of_Belarus-Roman_Coins_Treasure-1.jpg/640px-Belarus-Minsk-National_museum_of_history_and_culture_of_Belarus-Roman_Coins_Treasure-1.jpg)
Нацыянальны гістарычны музей на працягу сваёй гісторыі неаднаразова змяняў назву. Свой пачатак ён бярэ з Мінскага абласнога музея, заснаванага ў 1919 г. У 1923—1930 гг. музей называўся Беларускім дзяржаўным і з’яўляўся цэнтральнай музейнай установай БССР, у 1930-я гг. — Мінскім сацыяльна-гістарычным, у 1941—1944 гг. — Мінскім гістарычным. У 1957 г. установа была адноўлена пад назвай Беларускі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей, а ў 1964 г. ён атрымаў назву — Дзяржаўны музей БССР. Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у 1992 г., музей быў у чарговы раз перайменаваны — у Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. У 2009 г. установа атрымала цяперашнюю назву.