Нацыянальны дзень мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны дзень мовы, ці Лімба ноастрэ (ад рум.: Limba noastră — наша мова) — свята, прысвечанае малдаўскай мове (па Канстытуцыі, ці румынскай мове паводле рашэння Канстытуцыйнага суда 2013 года[1]), які адзначаецца ў Рэспубліцы Малдова штогод 31 жніўня пачынаючы з 1989 года[2][3][4][5][6].