беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Наталля Сяргееўна Гардзіе́нка, па нараджэнні Арлова (нар. 6 ліпеня 1977, Мінск) — беларуская гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2003).
Наталля Сяргееўна Гардзіенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1977 (47 гадоў) ці 1977[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, архівістка |
Навуковая сфера | гісторыя[2] і архівазнаўства[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2003) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Вучылася ў школах Мінска, Саны (Емен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994 годзе паступіла на гістарычны факультэт БДУ, спецыялізавалася на кафедры Гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, займалася беларускай гісторыяй XVIII стагоддзя. Па сканчэнні ўніверсітэта, некалькі месяцаў працавала настаўніцай гісторыі ў мінскай школе. У 1999 годзе паступіла ў аспірантуру БДУ, у 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.»[3].
Працавала выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, з 2004 года — дэкан факультэта, з 2010 года — прарэктар па вучэбнай працы. З 2011 года дацэнт кафедры ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва. Намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (2015—2023)[3].
Ад імя Беларускага гістарычнага таварыства падпісала ліст з пратэстам супраць затрымання 25 кастрычніка 2020 года гісторыка Алеся Краўцэвіча, які прыйшоў на акцыю, патрабуючы адстаўкі Лукашэнкі, вызвалення палітзняволеных і расследавання злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў[4].
З 2002 года займаецца гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары» (Мінск, 2004), «Беларусы ў Вялікабрытаніі» (Мінск, 2010), «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» (разам з Лявонам Юрэвічам, Мінск, 2013) і каля 100 артыкулаў.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сябра управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. З 2004 года адказная рэдактарка альманаха «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва». Удзельнічае ў рэдагаванні выданняў кніг серый «Беларуская мемуарная бібліятэка», «Бібліятэка Бацькаўшчыны», «Галасы Айчыны».
Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.