Нарбонская Галія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нарбонская Галія (лац.: Gallia Narbonensis) — правінцыя Рымскай імперыі з цэнтрам у горадзе Нарба-Марцыус (лац.: Narbo Martius), суч. Нарбона, размешчаная на тэрыторыі сучасных Лангедока і Праванса ў паўднёвай Францыі. Да заваявання рымлянамі была часткай т.з. Трансальпійскай Галіі (лац.: Transalpine Gaul), населенай плямёнамі атацынаў. Адна з першых рымскіх тэрыторый па-за межамі Апенінскага паўвострава, часта званая ў старажытнарымскай літаратуры «Наша правінцыя» (лац.: Provincia Nostra) ці проста «Правінцыя» (лац.: Provincia). Гэта назва трансфармавалася ў назву сучаснай французскай правінцыі Праванс.
Межавала з Італіяй на ўсходзе, Аквітаніяй на захадзе, Тараконскай Іспаніяй на паўднёвым захадзе і Лугдунскай Галіяй на поўначы. Першапачаткова ўладанне гэтай правінцыяй дазваляла Рыму кантраляваць гандлёвыя маршруты паміж Італіяй і Іспаніяй, а таксама па даліне Роны паміж гальскімі плямёнамі і Масіліяй, а таксама прадухіляць уварванні агрэсіўных гальскіх плямёнаў у Італію.