Нанду, амерыканскія страусы (Rheidae) — сямейства бескілявых птушак.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Нанду |
Звычайны нанду (Rhea americana) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Атрад: | Нандупадобныя (Rheiformes) | Сямейства: | Нанду (Rheidae) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Rhea (Brisson, 1760)
|
Сінонімы |
---|
|
Даччыныя таксоны |
---|
- Звычайны нанду (Rhea americana)
- Даўгадзюбы нанду (Rhea pennata)
|
|
Закрыць
Вядомы з верхняга пліяцэну (каля 2-7 млн гадоў назад). 1 род, 2 віды: нанду паўночны, або звычайны (Rhea americana), і нанду даўгадзюбы, або дарвінаў (Rhea pennata). Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Паўднёвай Амерыкі. Трымаюцца групамі.
Вышыня да 170 см, маса да 50 кг. Апярэнне бураватае, шэрае. Крылы развітыя, але няздатныя да палёту. Ногі трохпальцыя. Добра бегаюць і плаваюць, кормяцца раслінамі, малюскамі, чарвямі, яшчаркамі.
Палігамы. Некалькі самак (3-8) адкладваюць яйкі ў адно гняздо (да 30 яек); наседжвае самец.