навуковая ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia
Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве — навуковы цэнтр у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з’яўляецца лідарам у вобласці фізікі цвёрдага цела і фізічнага матэрыялазнаўства ў Рэспубліцы Беларусь. Знаходзіцца ў Мінску на вуліцы П. Броўкі, 19.
Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | установа[d], навукова-вытворчае аб'яднанне[d] і навукова-даследчы інстытут[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 5 лістапада 1963[1] |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Заснаваны ў 1963 годзе як Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР. З 2006 года Аб’яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 2007 года дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Навукова-практычны цэнтр пры Нацыянальнай акадэміі навук па матэрыялазнаўстве».
Напрамкі дзейнасці: фундаментальныя і прыкладныя праблемы фізікі кандэнсаванага стану. Стварэнне новых магнітных, сегнетаэлектрычных, паўправадніковых, звышправодных і звышцвёрдых матэрыялаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.