Каралеўства Навара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карале́ўства Нава́ра (ісп.: Reino de Navarra, баскск.: Nafarroako Erresuma, фр.: Royaume de Navarre) — сярэдневяковае каралеўства. Першапачаткова звалася Каралеўства Памплона. У яго склад уваходзілі землі па абодва бакі ад Пірэнеяў каля Атлантычнага акіяна — сучасная правінцыя Навара ў Паўночнай Іспаніі і Атлантычныя Пірэнеі ў сучаснай Паўднёвай Францыі. Каралеўства існавала з пачатку IX стагоддзя (першапачаткова як графства). У 1513 годзе Паўднёвая Навара была зававана каралём Арагона Фердынандам II Каталіком і ўвайшла ў склад каралеўства Іспанія. Паўночная Навара заставалася незалежнай да 1589 года, калі яе кароль Генрых III дэ Бурбон стаў каралём Францыі пад імем Генрых IV, пасля чаго каралеўства Навара было далучана да Францыі (канчаткова ў 1620 годзе).
Каралеўства | |||||
Каралеўства Навара (Памплона) | |||||
---|---|---|---|---|---|
ісп.: Reino de Navarra баскск.: Nafarroako Erresuma фр.: Royaume de Navarre | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца |
Памплона Нахера (924—1076) |
||||
Мова(ы) | баскская, іспанская | ||||
Рэлігія | Хрысціянства (каталіцтва) | ||||
Насельніцтва | 150 000 чал. (1266 год) | ||||
Дынастыя |
Іньігес (каля 824—905) Хіменес (905—1234) Шампанскі дом (1234—1284) Капетынгі (1284—1349) Эўро (1328—1441) Трастамара (1425—1479) Фуа (1479—1518) Альбрэ (1518—1572) Бурбоны (1572—1620) |
||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
кароль Памплоны | |||||
• 824—852 | Іньіга I Арыста | ||||
• 905—925 | Санча I Гарсес | ||||
кароль Навары | |||||
• 1000—1035 | Санча III Вялікі | ||||
• 1104—1134 | Альфонса Ваяўнік | ||||
• 1134—1150 | Гарсія IV Рамірэс Аднавіцель | ||||
• 1150—1194 | Санча VI Мудры | ||||
• 1194—1234 | Санча VII Моцны | ||||
• 1234—1253 | Тэабальд I Трубадур | ||||
• 1274—1305 | Хуанна I і Філіп I Прыгожы | ||||
• 1328—1349 | Хуанна II і Філіп III д'Эўро | ||||
• 1349—1387 | Карл II Злы | ||||
• 1425—1479 | Хуан II Арагонскі | ||||
• 1572—1610 | Генрых III дэ Бурбон | ||||
Гісторыя | |||||
• каля 824 | Аддзяленне Памплоны ад Франкскай імперыі | ||||
• 1000—1035 | Кіраванне Санча III Вялікага | ||||
• 1076—1134 | Навара далучана да Арагонскага каралеўства | ||||
• 1284—1328 | Навара ў асабістай уніі з Французскім каралеўствам | ||||
• 1513 | Паўднёвая Навара далучана да Іспанскага каралеўства | ||||
• 1589/1620 | Аб'яднанне Навары і Францыі | ||||
Пераемнасць | |||||
< Франкская імперыя | |||||
Іспанскае каралеўства > Каралеўства Францыя > |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |