былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Міцке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Міцкевічы.
Міцкевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Смаргонскі раён |
Уключаў | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Міцкевічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 15 мая 1978 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года ў склад Данюшаўскага сельсавета перададзена вёска Укропенка[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1978 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Войстамскага (16 населеных пунктаў: Акушкаўшчына, Ардзяя, Белькава, Вострава, Вугляны, Забалацце, Куляшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Палянка, Роткавічы, Рудня, Студзянец, Хаўсты, Шастакі і Ягаднава) і Жодзішкаўскага (3 населеныя пункты: Завелле, Калпяя і Трылесіна) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.