From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхіл Адрыянсан дэ Ройтэр (нідэрл.: Michiel Adriaenszoon de Ruyter; 24 сакавіка 1607 — 29 красавіка 1676) — нідэрландскі адмірал.
Міхіл Адрыянсан дэ Ройтэр | |
---|---|
Michiel Adriaenszoon de Ruyter | |
| |
Мянушка |
«Дзядуля» (нідэрл.: Bestevaer), «Татка Ройтэр», «Сярэбраны адмірал» |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1607 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1676 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Adriaan Michielszoon[d][2] |
Маці | Aelken Jansdochter de Ruyter[d][2] |
Жонка | Anna van Gelder[d][3] |
Дзеці | Margaretha de Ruyter[d] і Aelken (Alida) de Ruyter[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Рэспубліка Злучаных правінцый |
Род войскаў | ВМФ Рэспублікі Злучаных правінцый[d] |
Гады службы | 1618—1676 |
Званне | Лейтэнант-генерал-адмірал |
Камандаваў | Флот Нідэрландаў |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні | ордэн Святога Міхаіла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 11 гадоў ужо быў юнгам на караблі; у 1635 годзе капітанам хадзіў у Грэнландыю, затым з гандлёвымі мэтамі некалькі разоў бываў у Бразіліі; у 1641 годзе Ройтэр удзельнічаў у бітве галандцаў у саюзе з партугальцамі супраць Іспаніі каля мыса Сан-Вісенты. Затым Ройтэр удала вёў барацьбу з берберскімі піратамі. Калі ў 1652 годзе пачалася вайна з Англіяй, Ройтэр з нідэрландскім флотам адправіўся да берагоў Англіі, каля Плімута ўступіў у бітву з англійскім флотам, які знаходзіўся пад камандваннем адмірала Эйск'ю, і прымусіў яго адступіць, не страціўшы ніводнага карабля, у той час як англічане пазбавіліся 3 караблёў і 1500 салдат; затым, аднак, Ройтэр мусіў сплысці, таму што да англічан прыбылі падмацаванні.
У наступным годзе ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях адмірала Тромпа. Далейшая дзейнасць Ройтэра была накіравана галоўным чынам на знішчэнне марскіх разбойнікаў у Міжземным моры; адно імя яго наводзіла страх на піратаў. У 1665 годзе быў прызначаны галоўным начальнікам флоту ў вайне супраць англічан, у наступным годзе тройчы разбіў непрыяцельскі флот каля берагоў Англіі. 19-24 чэрвеня 1667 года здзейсніў набег на размешчаны ў вусці ракі Тэмзы Чатэм, знішчыўшы 15 буйных і мноства дробных брытанскіх караблёў, чым навёў нямалы страх на сам Лондан.
У 1672 годзе Ройтэр, ужо як адмірал, камандаваў флотам з 70 караблёў супраць злучаных сіл французаў і англічан і атрымаў значную перамогу пры Соўлбэі (усходняе ўзбярэжжа Англіі), а ў наступным годзе меў некалькі ўдалых сутыкненняў з герцагам д’Эстрэ.
Пасланы ў 1675 годзе ў Міжземнае мора на дапамогу іспанцам, Ройтэр вызваліў з палону 30 венгерскіх рэфармацкіх святароў, якія пакутвалі на неапалітанскіх галерах.
8 студзеня 1676 года каля Стромбалі адбылася першая сустрэча галандска-іспанскай эскадры пад камандаваннем Ройтэра і французскага флоту пад камандаваннем аднаго з найвялікшых марскіх герояў Францыі Аўраама Дзюкена. У Дзюкена было 20 караблёў, у Ройтэра — 24. Абодва знаходзіліся ў кардэбаталіі. Адміральскія судны Дзюкена і Ройтэра сышліся паміж сабой і пасля працяглай артылерыйскай барацьбы саюзная галандска-іспанская эскадра была вымушана адступіць. Ройтэр прыпісваў перамогу сабе, хоць і прызнаваў, што яму «яшчэ ніколі не даводзілася бываць у такой гарачай справе». Аднак несумнеўна, што стратэгічная перамога належала Дзюкену, паколькі Ройтэр не змог перашкодзіць таму злучыцца з эскадрай, што засталася ў Месіне.
Другая бітва Дзюкена і дэ Ройтэра адбылося каля Агосты. У эскадры Дзюкена было 33 караблі і 8 брандараў, у саюзнай эскадры Ройтэра — 29 караблёў, 10 галер і 4 брандары. Дзюкен знаходзіўся ў кардэбаталіі, Ройтэр — у авангардзе. Ройтэр першым пачаў бітва, абрынуўшыся на французскі авангард пад камандаваннем д’Альмейраса. Французы стойка вытрымлівалі атакі Ройтэра, але гібель д’Альмейраса, забітага ядром, пахіснула іх. У той жа час да авангарда падаспеў Дзюкен, і зноў паміж адміральскімі караблямі пачалася бязлітасная артылерыйская дуэль. Раненне ў абедзве ногі, атрыманае ў баі Ройтэрам, выклікала замяшанне ў галандцаў і прывяло да адступлення ўсяго флоту, які ўкрыўся ў Палермскай бухце. Праз тыдзень, 29 красавіка, Ройтэр ад атрыманых раненняў памер каля Сіракузаў[4][5]
Забальзамаванае цела Ройтэра на фрэгаце «Concordia» даставілі ў Галандыю. Па шляху карабель быў захоплены Дзюкенам, але даведаўшыся пра місіі карабля, Дзюкен адпусціў яго і аддаў салютам чэсць свайму вялікаму праціўніку. Жадаючы не адставаць па высакароднасці ад свайго адмірала, кароль Францыі Людовік XIV загадаў даць свабодны пропуск «Concordia» у Галандыю і салютаваць ёй у кожным французскім порце, міма якога яна праходзіла.
Пахаванне Ройтэра адбылося 18 сакавіка 1677 года ў Амстэрдаме. Яго грабніцу ўпрыгожвае надпіс «Ён ззяе незаплямленым гонарам».[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.