савецкі і беларускі кінарэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Мікала́евіч Пташу́к (28 студзеня 1943, Федзюкі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь — 26 красавіка 2002, Масква) — беларускі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсар.
Міхаіл Мікалаевіч Пташук | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Мікалаевіч Пташук |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 2002 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Кар’ера | 1973—2002 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0699675 |
Скончыў рэжысёрскі факультэт Тэатральнага вучылішча імя Б. Шчукіна (1967), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР (1972; майстэрня Г. Данеліі). Працаваў рэжысёрам у тэатрах Масквы і Казані. З 1974 на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС (з 1978). Загінуў у аўтакатастрофе 26 красавіка 2002 года, у Маскве, па шляху на прысуджэнне прэміі «Ніка».
Атрымалі шырокую вядомасць яго экранізацыі вядомых літаратурных твораў беларускіх пісьменнікаў — «Вазьму твой боль» (паводле І. Шамякіна, 1982), «Чорны замак Альшанскі» (2 серыі, паводле У. Караткевіча, 1983), «Знак бяды» (паводле В. Быкава, 1986). Сярод фільмаў канца 1980-1990-х — гісторыка-палітычныя стужкі «Наш браняпоезд» (1988), "Кааператыў «Палітбюро» (1992), «У жніўні 44-га…» (2000). Паставіў тэлевізійны фільм «Нас выбраў час» (1978), фільм-спектакль Мінскага тэатра «Вольная сцэна» «Макбет» (1997).
Работы М. Пташука неаднаразова атрымлівалі высокія ўзнагароды на прэстыжных кінафестывалях. Для яго творчай манеры ўласцівы абвостраная ўвага да складаных гісторыка-філасофскіх праблем, псіхалагічная заглыбленасць, упэўненасць рэжысёрскага почырку і пад.
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Народны артыст БССР (1990). Дзяржаўная прэмія БССР (1982) за экранізацыю рамана І. Шамякіна «Вазьму твой боль»; прэмія Ленінскага камсамола (1980) за кінафільм паводле твора У. Халіпа і А. Петрашкевіча «Время выбрало нас».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.