Міністэрства энергетыкі ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэрства энергетыкі ЗША (англ.: United States Department of Energy) — выканаўчы дэпартамент федэральнага ўрада ЗША, адказны за нацыянальную энергетычную палітыку ЗША. Дэпартамент займаецца працамі па напрамках ядзернай энэргетыкі, ядзернай зброі, вытворчасці ядзерных рэактараў для ВМС ЗША, даследаваннямі на тэму энергетыкі, генерацыяй электраэнергіі, энергазберажэннем. Міністэрства энергетыкі было створана ў 1977 годзе як рэакцыя на нафтавы крызіс 1973 года.
Міністэрства энергетыкі ЗША | |
---|---|
| |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | ЗША |
Юрысдыкцыя | ЗША |
Дата стварэння | 4 жніўня 1977 (47 гадоў таму) (1977-08-04) |
Папярэдняе ведамства | Federal Energy Administration[d][1][2][…], Energy Research and Development Administration[d][1][2][…] і Federal Power Commission[d][1][2][…] |
Вышэйшае ведамства | Федэральны ўрад ЗША |
Штаб-кватэра | Вашынгтон, ЗША |
Колькасць супрацоўнікаў |
14 382 дзяржслужачых (2018)[3] 93 094 супрацоўнікаў (2008) |
Гадавы бюджэт | $31.7 мільярда (2020)[4] |
Сайт | energy.gov |
Міністэрства ўзначальвае міністр энергетыкі, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту ЗША і з’яўляецца членам кабінета міністраў. Цяперашняя міністарка энергетыкі — Джэніфер Гранхольм, на пасадзе з 25 лютага 2021 года.[5]
Для рэалізацыі навукаёмістай дзейнасці міністэрства, пад яго кіраўніцтвам знаходзіцца сістэма нацыянальных лабараторый.[6][7][8]