From Wikipedia, the free encyclopedia
Суліман Аркуа Мінаві (араб. سليمان أركو مناوي; нар. 12 снежня 1968), больш вядома як Міні Мінаві (مني مناوي) — суданскі палітык, лідар найбуйнейшай фракцыі расколатай Вызваленчай арміі Судана.
Міні Мінаві | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Shartai Jaafar Abdel Hakam[d] | ||||||
Нараджэнне |
12 снежня 1968 (55 гадоў) |
||||||
Партыя |
Працаваў педагогам.
Да расколу арганізацыі ў 2004 годзе быў сакратаром лідара паўстанцкай групоўкі «Вызваленчая армія Судана» Абдула Вахіда Нура. У маі 2006 года падпісаў з урадам мірны дагавор[1]. У тым жа годзе прызначаны старшынёй Пераходнага рэгіянальнага органа Дарфура і старэйшага памочніка прэзідэнта.
Падтрымаў увод у Дарфур міратворцаў ААН[2]. Выступаў супраць дыскрымінацыйнай праграмы ўрада Судана, якую Амар аль-Башыр праводзіў супраць народа загава[3].
У снежні 2010 года, пасля неаднаразовых скаргаў на невыкананне ўладамі мірных пагадненняў, Вызваленчы рух Судана выйшаў з мірнага пагаднення[4], а Мінаві пакінуў дзяржаўныя пасады[5] і вярнуўся да паўстанцкай дзейнасці[6]
У маі 2021 года, пасля заключэння новага пагаднення, Міні Мінаві быў прызначаны губернатарам Дарфура[7].
На фоне канфлікту паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала ўзначаліў кааліцыю «Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура», якая стваралася для абароны цывільнага насельніцтва (арганізацыя заяўлена як нейтральная і міратворчая)[8][9]. У лістападзе атрады Вызваленчай арміі Судана, падпарадкаваныя Міні Мінаві, афіцыйна далучыліся да сіл Бурхана ў барацьбе з генералам Дагала[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.