Мінская духоўная семінарыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінская духоўная семінарыя імя ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста[1] — вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы. Знаходзіцца па адрасе: 231822 Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, пас. Жыровічы, вул. Савецкая, 59.
Мінская духоўная семінарыя імя ўсяленскіх настаўнікаў і свяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Іаана Залатавуста | |
---|---|
Год заснавання | 15 верасня 1785 |
Канфесія | Праваслаўе |
Царква | Беларуская Праваслаўная Царква |
Рэктар | Віктар Андрэевіч Васілевіч (в.а.) |
Размяшчэнне | Жыровічы |
Юрыдычны адрас | вул. Савецкая, 59 |
Сайт | minds.by |
Заснавана 15 верасня 1785 года ў Слуцку. У пачатку 1785 года паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай заключана пагадненне аб аднаўленні ў межах Рэчы Паспалітай праваслаўнай епіскапскай кафедры. Кіеўскі мітрапаліт Самуіл і Магілёўскі архіепіскап Георгій (Каніскі) прапанавалі ў якасці годнага кандыдата на гэтую кафедру архімандрыта Слуцкага Траецкага манастыра Віктара (Садкоўскага). Св. Георгій (Каніскі) добра ведаў Віктара з часоў навучання таго ў Кіеўскай акадэміі, калі сам Георгій узначальваў акадэмію (1752-1755). У бытнасць Георгія Магілёўскім архіерэем Віктар выконваў абавязкі асабістага сакратара, выкладчыка Магілёўскай семінарыі, ігумена Тупічэўскага манастыра[2].
27 сакавіка 1785 года рушыў найвышэйшы ўказ аб быцці ў Польшчы асобнага епіскапа, каадзьютара Кіеўскай мітраполіі, і аб пасвячэнні ў гэты сан архімандрыта Слуцкага манастыра Віктара. Указам 15 мая прадпісана Свяцейшаму Сіноду заснаваць для асветы праваслаўных у Рэчы Паспалітай семінарыю.
Пры садзейнічанні мітрапаліта Самуіла з Кіеўскай акадэміі былі дасланыя ў Слуцк настаўнікі. 15 верасня 1785 года семінарыя была адкрыта, і ў святліцы манастырскай трапезы пачалося навучанне. На пачатку існавалі толькі два граматычныя класы: ніжэйшы і вышэйшы. Навучаліся 25 выхаванцаў — дзеці духавенства. Па месцы свайго знаходжання ў Слуцку семінарыя стала называцца Слуцкай. Гэтую назву яна насіла да 1793 года — заснавання Мінскай епархіі — і ў адрозненне ад польскіх павятовых школ называлася «набожнай (рус. благочестівой) семінарыяй» і «семінарыяй яго Праасвяшчэнства»[3].
Падчас працы Чатырохгадовага сойма Рэч Паспалітая разарвала пратэктаратныя адносіны з Расіяй, якая тады ваявала на два франты (з Асманскай імперыяй і Швецыяй) і заключыла дагавор з Прусіяй, накіраваны супраць Расіі. На гэтай хвалі ўра-патрыятызму і антырасійскіх настрояў праваслаўныя зазналі жорсткія пераследы. Хаця яшчэ 18 мая 1787 года Віктар (Садкоўскі) падаў у Тульчыне клятву вернасці каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму і атрымаў каралеўскі прывілей на Слуцкую кафедру. У 1789 епіскап Віктар быў абвінавачаны ў спробе ўчыніць сялянскія беспарадкі на Валыні і Падоллі. Аналагічнае абвінавачанне вылучыў дэпутат Пінскі Мацей Бутрымовіч у дачыненні да ўсіх праваслаўных святароў на пасяджэнні сойма 16 красавіка 1789. 21 красавіка 1789 маршалак Казімір Нестар Сапега абвясціў, што ў яго ёсць некаторыя звесткі, нібыта Віктар (Садкоўскі) абавязаў святароў праваслаўных ды прысягі на вернасць імператрыцы Расіі, і заклікаў праваслаўных сялян для барацьбы з палякамі. Сойм тады выдаў пастанову аб арышце Віктара (Садкоўскага). Епіскап не прызнаў абвінавачванні, не пакінуў Слуцка, і праз восем дзён быў арыштаваны разам з ўсёй кансісторыяй і заключаны ў Нясвіжы. 6 мая ён выпусціў з турмы Пастырскі Ліст, у якім пад страхам праклёну забараняў праваслаўным паўставаць супраць Рэчы Паспалітай і загадваў захоўваць вернасць яе каралю[4]. У выніку гэтых падзей у ліпені 1790 года семінарыя, у якой навучалася каля ста выхаванцаў, спыніла сваё існаванне. Пасля вызвалення з-пад арышту ў ліпені 1792 года праасвяшчэнны Віктар яшчэ да ад'езду з Варшавы загадаў сваёй кансісторыі аднавіць семінарыю і сабраць яе вучняў. 8 студзеня 1793 года семінарыя была зноў адкрыта з ранейшым назвай: «Набожная Слуцкая, Праасвяшчэннага Віктара семінарыя». У адноўленых пяці класах навучаўся 31 чалавек[3].
У 1840 годзе пераведзена ў Мінск. У 1918 годзе зачынена паводле Дэкрэту савецкай улады аб аддзяленні царквы ад дзяржавы. Дзейнасць семінарыі адноўлена ў 1947 годзе праз пераўтварэнне пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры. У 1963 годзе Мінская духоўная семінарыя зноў зачынена паводле распараджэння свецкіх улад.
1 верасня 1989 года пачалося аднаўленне дзейнасці семінарыі. Цяпер семінарыя рыхтуе святароў для прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы. Тэрмін навучання 5 гадоў. У семінарыі дзейнічае Сектар завочнага навучання і Рэгенцкая школа. У 2006/2007 навучальным годзе на стацыянарным і завочным аддзяленнях навучалася 378 студэнтаў.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.