Мілан Ракіч (сербск.: Милан Ракић; 18 верасня 1876, Бялград — 30 чэрвеня 1938, Заграб) — сербскі паэт і дыпламат; акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1934).

Хуткія факты Мілан Ракіч, Асабістыя звесткі ...
Мілан Ракіч
сербск.: Милан Ракић
Thumb
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 верасня 1876(1876-09-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1938(1938-06-30)[2][1] (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Міта Ракіч[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дыпламат, паэт, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Бялградзе ў 1876 годзе ў сям’і міністра фінансаў Міты Ракіча (дзедам паэта па матчынай лініі быў Мілан Мілічавіч, пісьменнік і навуковец), там жа скончыў пачатковую і сярэднюю школу. Пасля вывучаў у Сарбоне права (1898—1901), па заканчэнні універсітэта адразу паступіў на дыпламатычную службу, дзе працаваў да самае смерці. Памёр у 1938 годзе ў Заграбе.

Творчасць

У 1902 годзе надрукаваў першыя вершы ў «Сербскім літаратурным весніку», а ў 1903 годзе выдаў зборнік «Вершы» (перавыдаваўся пасля ў 1924 і 1936 гадах), які зрабіўся першай кнігай сербскага мадэрнізму. Другая кніга пад назвай «Новыя вершы» выйшла ў 1912 годзе — праз высокую патрабавальнасць да сваіх твораў аўтар не надрукаваў больш нічога, апроч гэтых кніг. Нягледзячы на тое, што паэтычная спадчына Мілана Ракіча складаецца з 64 вершаў, паэт лічыцца адным з класікаў нацыянальнай літаратуры і пачынальнікам не толькі сербскага мадэрнізму, але і ўсёй сербскай літаратуры ХХ ст. Даследчыкі творчасці паэта гавораць пра ўплыў на яе парнаскай школы і французскага сімвалізму (асабліва блізкай яму была паэзія Шарля Бадлера), пра матывы трагічнай і гордай любові да Радзімы (цыкл вершаў, прысвечаных Косаваму полю). Адна з важных тэмаў яго творчасці — смерць, пра якую ён пісаў у скептычным і часам іранічным тоне.

Зноскі

  1. Milan Rakić // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Ракич Милан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.