беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікіта Навумаў (нар. 15 лістапада 1989) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2017—2021).
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Мікіта Віктаравіч Навумаў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 лістапада 1989[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Віцебск | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Выхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 года гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сезон 2010 і другую палову сезона 2011 правёў у арэндзе ў «Полацку».
У сезоне 2012 стала трапляў у аснову наваполацкага клуба, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[3].
Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у «Белшыну»[4], аднак у лютым стаў іграком «Віцебска»[5]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. З ліпеня па кастрычнік 2016 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад.
У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[6]. У складзе «Жэтысу» стаў асноўным абаронцам. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. Выконваў функцыі капітана каманды.
У студзені 2021 года стала вядома, што Навумаў разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[8]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[9]. У сезоне 2021 быў іграком стартавага складу, толькі ў верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. Сезон 2022 таксама пачынаў у якасці іграка асновы, але з лета стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].
У пачатку 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Атырау», а пазней далучыўся да «Кызыл-Жара», у складзе якога пачаў сезон 2023[11]. У студзені 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Віцебска»[12].
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:4).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Нафтан | 10 | 0 | |
2008 | дубль | Нафтан | 29 | 2 | |
2009 | дубль | Нафтан | 25 | 0 | |
2010 | Д2 | Полацк | 27 | 3 | |
2011 (1) | Д1 | Нафтан | 3 | 0 | |
2011 (2) | Д2 | Полацк | 13 | 2 | |
2012 | Д1 | Нафтан | 21 | 0 | |
2013 | Д1 | Нафтан | 29 | 2 | |
2014 | Д1 | Нафтан | 30 | 0 | |
2015 | Д1 | Нафтан | 24 | 1 | |
2016 | Д1 | Віцебск | 20 | 1 | |
2017 | Д1 | Віцебск | 29 | 1 | |
2018 | Д1 | Віцебск | 28 | 3 | |
2019 | Д1 | Жэтысу | 30 | 4 | |
2020 | Д1 | Жэтысу | 17 | 0 | |
2021 | Д1 | Дынама | 19 | 2 | |
2022 | Д1 | Дынама | 15 | 0 | |
2023 | Д1 | Кызыл-Жар | 20 | 0 | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.